Больценіцкі сядзібна-паркавы комплекс

 

 

Шмат гадоў у Беняконскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна вядзецца актыўнае даследаванне роднага краю. Апошнія два гады, згодна з патрабаваннямі Міністэрства адукацыі, у навучальнай установе пад кіраўніцтвам дырэктара Сіліцкай Людмілы Станіславаўны ажыццяўляецца інавацыйная работа па рэалізацыі праекта “Укараненне аўтарскай мадэлі выхавання школьнікаў у працэсе краязнаўчай дзейнасці”.

        Работа інавацыйнай пляцоўкі па вывучэнню малой радзімы мае сістэмны характар.

Выхаванне навучэнцаў адбываецца ў рамках пазакласнай і пазаўрочнай работы па наступным плане: у пачатковых класах пад кіраўніцтвам настаўнікаў вучні працуюць згодна з праграмай “Мой бацькоўскі дом”, у 8 і 9 класах — праграм “Спадчына” і “Крыніца”, займаюцца навучэнцы і ў гуртках “Вытокі” (5 клас), “Компас” (7 клас), у 6 класе наведваюць заняткі факультатыву “Вораназнаўства”, у старшых класах плённа працуе вучнёўскае навуковае таварыства “Хранограф”. Рыхтуюцца справаздачы, даклады, паведамленні.

Даследаванне роднага краю ў рамках рэалізацыі праекта праводзіцца педагогамі і навучэнцамі Беняконскай сярэдняй школы па розных накірунках. Адным з галоўных з’яўляецца вывучэнне біяграфіі і творчасці Адама Міцкевіча, які неаднаразова наведваў Воранаўшчыну, яго ўзаемаадносін з Марыляй Верашчакай. Актыўна даследуецца і жыццё прадстаўнікоў знакамітага графскага роду Путкамераў — былых уладальнікаў гэтай мясцовасці.